27 лiпеня 2024, Субота, 2:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзясяткі выбухаў: беспілотнікі масавана атакавалі Керч і Феадосію

4
Дзясяткі выбухаў: беспілотнікі масавана атакавалі Керч і Феадосію

Пашкоджаная расейская нафтабаза, Крымскі мост закрыты

У раёне часова акупаванай расейскімі войскамі Керчы ў Крыме ўночы ў аўторак, 5 снежня, мясцовыя жыхары паскардзіліся на выбухі. У сеціве яны пісалі, што іх было блізу 30 і ад іх дрыжалі дамы.

Пазней стала вядома таксама аб выбухах у раёне нафтабазы ў Феадосіі, інфармацыяй крымчукі дзяліліся ў мясцовых чатах у Telegram.

Расейскае Мінабароны традыцыйна дало справаздачу аб «паспяховым адбіцці» нападу нібы 22 «украінскіх» дронаў.

Так, адзін з карыстальнікаў напісаў, што ў Керчы спачатку было чуваць гук пралёту ўдарных беспілотнікаў, а потым выбухі.

Іншыя карыстальнікі адзначалі, што дронаў нібыта было «не менш за 30», і яны патрапілі на тэрыторыі завода.

«Штук 30 ляцела калі не больш!», «Прачнуліся ад гукаў выбухаў, хоць бы ўсё было добра, але кудысьці патрапілі. Побач жывём, 40 км ад моста, дом хвілін 10 дрыжэў, знаёмыя напісалі, што патрапілі ў завод», «Чакаем. Але і так зразумела, што адбываецца», «Чутныя былі гукі дронаў, падобныя да гукаў шахедаў, а потым серыя выбухаў. Увесь дом дрыжыць!», «Дакладна грукат!», «Страшна» - пісалі ў сеціве.

Праз некаторы час частка Керчы засталася без святла. Яго таксама акупанты адключылі ў тэрміновым парадку на Крымскім мосце.

Расейскія прапагандысцкія каналы заявілі, што мінімум дзевяць выбухаў было чуваць у раёне Аршынцава і пасёлка Войкава. Таксама паведамлялася аб часовым прыпыненні праезду па Крымскім мосце.

Telegram-канал «Крымскі вецер» адзначыў, што ў Феадосіі зноў прагрымелі выбухі - а 06:05, 06:08, 06:14 і 06:25 паводле мясцовага часу. Падпісчыкі пісалі аб пралёце ракет. Таксама вельмі гучна было ў Старым Крыме.

У гэты ж час мінабароны краіны-агрэсара РФ заявіла, што расейская СПА адбіла атаку «кіеўскага рэжыму». Там сцвярджаюць, што «знішчылі 22» і «перахапілі 30» беспілотнікаў над Азоўскім морам і паўвыспай.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках