27 лiпеня 2024, Субота, 2:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі звальняюць з працы энергічнага дырэктара Веткаўскага музея

5
У Беларусі звальняюць з працы энергічнага дырэктара Веткаўскага музея
ПЁТР ЦАЛКО

У чым прычына?

Стала вядома, што не працягваюць кантракт з Пятром Цалком, дырэктарам Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Г. Шклярава. Пра гэта паведамілі ў сацсетках, піша nashaniva.com.

Веткаўскі музей у тым ліку дзякуючы Пятру Цалку быў адной з найбольш яркіх і актыўных рэгіянальных музейных устаноў.

"Велізарная колькасць відэалекцый, экскурсій, майстар-класаў, відэа-гутарак - той кейс, якім не могуць пахваліцца знакамітыя сталічныя музеі, а Веткоўскі можа", - з сумам адзначаюць у сацсетках:

- Менавіта ў Гомельскім філіяле Веткаўскага музея, калі яго загадчыкам быў Пётр, з'явілася "Школа бытавога танца". Усе выдатна памятаюць "Гуканне вясны", "Ноч музеяў", "Летнікі ткацтва" і вялізную колькасць мерапрыемстваў, якія праходзяць у музеі”.

Акрамя таго, у Веткаўскім музеі клапаціліся аб папаўненні фондаў унікальнымі экспанатамі. Сярод іншага музей абвяшчаў зборы на набыццё цікавых прадметаў, і дабіваўся ў гэтым поспеху. Так, летась удалося такім чынам набыць ікону з выявай Божай Маці, якая з'яўлялася часткай Царскай брамы XIX стагоддзя, а дакладней дзверыной з наверша варот.

А сёлета знайшлося і больш ранняе і поўнае наверша з Царскіх варот. Дзве дзверыны брамы — дзве іконы з выявамі Божай Маці і Арханёла Гаўрыіла. І на гэта таксама быў аб'яўлены збор.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках