Залужнаму падалі ідэю, як адной дыверсіяй прынізіць і знішчыць Пуціна
5- 5.12.2023, 9:16
- 22,368

ФОТА: EX-PRESS.BY
Экс-спічрайтэр Крамля агучыў нечаканы план.
У Расеі адбываецца раскол унутры кіроўных асоб, дзе Пуцін яшчэ не вызначыўся, ці трэба праводзіць выбары, а Патрушаў прапануе замест гэтага абвясціць мабілізацыю, заявіў у інтэрв'ю для «Фабрыкі навін» экс-спічрайтэр кіраўніка Крамля, палітолаг Абас Галямаў.
Калі найлепшы спосаб абароны - напад, то чаму б Генштабу УСУ не правесці дыверсію з удзелам расейцаў, якія ваююць на баку Украіны, дазволіўшы ім пракрасціся на тэрыторыю РФ.
Расейскі палітолаг назваў умовы, пры якіх выбары ў прэзідэнты РФ лепш наогул не праводзіць: «РДК» з «Расійскім легіёнам» да гэтага часу ўрываліся ў колькасці 100 або 200 чалавек і тое сістэму на вушы паставілі. Уявіце, што там увойдуць 5 ці 10 тысяч. Я зыходжу з таго, што Залужны лёгка можа гэта арганізаваць. Ён што не знойдзе 5 ці 10 тысяч расейскамоўных украінцаў з падвойным грамадзянствам, якія трапляюць пад тое, што трапляе пад вызначэнне «РДК» з «Расейскага легіёна»? Ім шаўроны перашыць, і ўсё, і яны ўварваліся туды замест Прыгожына і пайшлі на Маскву».
Затым расейскі паліттэхнолаг агучыў прыніжальныя для Пуціна наступствы ад дыверсіі, якую цалкам мог бы арганізаваць Генштаб УСУ: «Тады лепш, каб выбараў не было на гэты момант, таму што, калі гэта накладзецца на выбары, я як паліттэхнолаг кажу, уся выбарчая кампанія абрынецца. Вы ж разумееце, што такое перадвыбарчая кампанія Пуціна? Ён будзе расказваць пра «веліч Расеі», як яна «ўстае з каленяў», а тут у гэты момант у яго войскі бягуць і «РДК» наступаюць. Кім ён будзе выглядаць у гэтай сітуацыі? Ён будзе выглядаць фантазёрам, хлусам старым, прабачце за выраз. Вось так яго ўспрымаць будуць».