27 лiпеня 2024, Субота, 2:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ занялі новы плацдарм на востраве каля Херсона

УСУ занялі новы плацдарм на востраве каля Херсона

Расейскія войскі выбіваюць з паселішча Белагрудава.

Узброеныя сілы Украіны, імаверна, занялі новую пазіцыю ля вострава Белагрудаў на паўднёвы захад ад Херсона.

Пра гэта ідзе размова ў новай справаздачы Інстытута вывучэння вайныИнститута изучения войны (ISW).

4 снежня ўкраінскія войскі працягвалі аперацыі на левым беразе Херсонскай вобласці і надоечы занялі пацверджаную пазіцыю на востраве Белагрудаў на паўднёвы захад ад Херсона.

Геалакаваныя кадры, апублікаваныя 30 лістапада, 1 снежня і 3 снежня, сведчаць, што УСУ ўступілі ў бой з расейскімі войскамі ў паселішчы Белагрудаве (11 км на паўднёвы захад ад Херсона).

Як мяркуюць у ISW, гэта паказвае на тое, што расейскія войскі, імаверна, кантралююць большую частку вострава Белагрудаў, а ўкраінскія сілы кагадзе занялі пазіцыі паблізу сяла Белагрудава.

Адзін з расейскіх «ваенных карэспандэнтаў» таксама заявіў, што на 4 снежня УСУ занялі пазіцыі ў Белагрудаве.

Іншы «ваенны карэспандэнт» сцвярджаў, што ўкраінскія сілы нібыта часова прасунуліся на поўдзень ад Крынак, аднак агонь расейскай артылерыі нібыта прымусіў УСУ адысці з новай пазіцыі.

Іншыя «ваенныя карэспандэнты» сцвярджалі, што каля Крынак працягваюцца баі, але ні ўкраінскія, ні расейскія сілы апошнім часам не прасоўваліся.

Украінскі аглядальнік Канстанцін Машавец паведаміў, што расейская групоўка войскаў “Днепр” у Херсонскай вобласці карыстаецца непагаддзю для перагрупавання і засяроджвае свае асноўныя сілы супраць украінскага плацдарма ў Крынках.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках