5 сакавiка 2024, aўторак, 3:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, як будзе працаваць грамадскі транспарт Менска ў навагоднюю ноч і на Каляды

1
Стала вядома, як будзе працаваць грамадскі транспарт Менска ў навагоднюю ноч і на Каляды

Уводзіцца спецыяльны рэжым.

У навагоднюю ноч і на перыяд святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Калядам, будзе ўведзены асаблівы рэжым работы грамадскага транспарту ў Менску. Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара прадпрыемства «Сталічны транспарт і сувязь» Андрэй Іларыёнаў на нарадзе, прысвечанай падрыхтоўцы сталіцы да навагодніх святаў, піша агенцтва «Минск-Новости».

- У перыяд правядзення святочных мерапрыемстваў, прысвечаных сустрэчы Новага года і Калядаў, плануецца павелічэнне колькасці транспарту, які працуе на маршрутах гарадскога пасажырскага транспарту. Інтэрвалы руху транспарту будуць скарочаныя, што падвысіць якасць транспартнага абслугоўвання пасажыраў. У навагоднюю ноч пусцяць цягнікі, якія будуць падвозіць пасажыраў дадому пасля заканчэння святочных мерапрыемстваў, - сказаў Андрэй Іларыёнаў.

Уваход у метро на станцыях "Няміга", "Кастрычніцкая", "Купалаўская" (выхад да праспекта Незалежнасці) будзе адкрыты да 4.15, на астатніх станцыях - да 4.00. Далей ад канчатковых станцый будзе арганізаваны падвоз углыб мікрараёнаў наземным транспартам.

- Рэжым працы шэрагу маршрутаў будзе працягнуты, што дазволіць даставіць пасажыраў практычна ў кожны канец горада. Апошнія адпраўленні наземнага грамадскага транспарту плануюцца а 4.50, а ў 5.50 на лінію выйдуць першыя ранішнія маршруты, - дадаў Іларыёнаў.

З набліжэннем Новага года 40 адзінак гарадскога пасажырскага транспарту ўпрыгожаць гірляндамі, запланавана і тэматычнае брэндаванне вагонаў метрапалітэна.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках