У Беларусі пачалі «вайну» з Дзядамі Марозамі
15- 5.12.2023, 12:01
- 14,132
У чым прычына?
Прадпрымальнікі і фізічныя асобы, якія зарабляюць на выкананні паслуг у перыяд навагодніх свят, павінны будуць зарання заплаціць падаткі. Пра гэта расказалі ў інспекцыі Міністэрства падаткаў і збораў Віцебскай вобласці.
Заплаціць падатак павінны будуць ІП і фізічныя асобы, якія займаюцца дзейнасцю, звязанай з віншаваннем з Новым годам ды іншымі святамі незалежна ад месца іх правядзення. Фактычна гэта тыя, хто будзе працаваць Дзедам Марозам і Снягуркай.
Таксама падатак абавязаныя заплаціць тыя, хто выконвае паслугі музычна-забаўляльнага абслугоўвання ўрачыстых імпрэз, а разам з імі — і акторы, танцоры, музыканты, выканаўцы гутарковага жанру, якія выступаюць індывідуальна, выконваюць паслугі маршалка, паведамілі ў падатковай інспекцыі.
Як вынікае з пунктаў 2.5 і 2.8 дадатку 24 Падатковага кодэкса, стаўка падатку вагаецца ад 147 да 259 рублёў у залежнасці ад рэгіёна.
Прычым паведаміць у падатковую інспекцыю аб такой дзейнасці і заплаціць падатак трэба зарання.