27 лiпеня 2024, Субота, 4:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мабілізаванага ў войска РФ Кіскорава камандзіры прывязвалі да дрэва і катавалі

6
Мабілізаванага ў войска РФ Кіскорава камандзіры прывязвалі да дрэва і катавалі

За адмову браць удзел у баявых дзеяннях.

Расейскага мабілізаванага, які паведаміў, што ягонага брата прывязалі да дрэва за адмову ваяваць, прымусілі напісаць, што гэта зрабілі не УС РФ, а ўкраінскія вайскоўцы, паведамляе тэлеграм-канал ASTRA.

Вядома, што Генадзій і Сямён Кіскоравы былі мабілізаваны на фронт яшчэ летась з Новакузнецка.

Яны служаць у Першым мотастралковым батальёне в/ч №21005 УС РФ. Варта адзначыць, што абодва браты патрабавалі пераводу на альтэрнатыўную цывільную службу, матываваўшы сваё жаданне рэлігійнымі перакананнямі.

Тым не менш іх камандзір адказаў адмовай. Падчас выправы пад акупаваным Данецкам Генадзій зноў адмовіўся браць удзел у баявых дзеяннях, напісаўшы адпаведны рапарт.

За гэта яго прывязалі да дрэва на ўсю ноч, патрабуючы памяняць пастанову ды ісці на фронт. Ягоны брат Сямён напісаў скаргу, аднак пазней камандаванне УС РФ прымусіла яго змяніць сведчанні і сказаць, што Генадзія катавалі байцы УСУ.

Аднак акупацыйныя камандзіры не ўлічылі аднаго: факт прывязвання Кіскоравых патрапіў на відэа, дзе выяўна відаць, што катаванні чыняць менавіта расейскія вайскоўцы, а не ўкраінскія.

Паводле інфармацыі прадстаўнікоў праваабарончай арганізацыі «Руху свядомых адмоўнікаў», калегі на загад капітана Рубанава патрабавалі ад братоў напісаць, што прэтэнзій да УС РФ яны наогул не маюць, а выкладзеныя ў Інтэрнэт відэа і скаргі — гэта, маўляў, «уплыў украінцаў і іншаземных агентаў».

"Рубанаў запатрабаваў у Кіскорава выдаліць усе паведамленні на тэлефоне, у тым ліку відэа... Ён цісне на Сямёна Кіскорава... Сямён затэлефанаваў жонцы і папрасіў адклікаць свае заявы аб злачынстве", —кажуць юрысты.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках