27 лiпеня 2024, Субота, 2:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што здзівіць беларусаў у польскай школьнай праграме

5
Што здзівіць беларусаў у польскай школьнай праграме

Напрыклад, ходжаныя дыктоўкі.

Польская школьная праграма падаецца больш павольнай, чым у большасці постсавецкіх краін. Але ў ёй ёсць рэчы, якія пасля пярэбараў могуць падацца незвычайнымі.

MOST сабраў некалькі прыкладаў таго, што здзівіла беларускіх бацькоў у праграме малодшай школы ў Польшчы.

Рымскія лічбы

Рымскія лічбы — адзін з важных раздзелаў школьнай праграмы ў Польшчы. Яны выкарыстоўваюцца пры напісанні даты (гэты матэрыял, напрыклад, выйшаў 5.XII.2023), нумарацыі кварталаў і стагоддзяў, але і чатырох-, пяцізначныя лічбы школьнікі (чацвёртакласнікі, напрыклад) таксама практыкуюцца пераводзіць у фармат рымскіх лічбаў. Тэма вывучаецца ў курсе як матэматыкі, так і гісторыі. Магчыма, так дзяцей рыхтуюць да разумення сістэм злічэння.

Дагі

Дэкаграм — незвычайная для постсавецкіх краін адзінка масы, роўная 10 грамам. У польскіх школах ён увесь час выкарыстоўваецца ў задачах ды іншых заданнях. Напрыклад, пачак масла ў звычайнай школьнай задачцы можа важыць 20 dag, а галоўка сыру — 40 dag.

Множанне сетачкай

Табліцу множання ў польскіх школах запамінаюць. Але калі дзіця забылася, скажам, колькі будзе 3х4, то ведае, дзе знайсці падказ. На чарнавіку яго вучаць рысаваць сетачку: тры простыя лініі, якія перасякаюць чатыры простыя. Лік скрыжаванняў і будзе правільным адказам.

Ходжаныя дыктоўкі

Dyktando chodzone, або ходжаная дыктоўка — распаўсюджаны спосаб кантролю ведаў, больш падобны да старога добрага кантрольнага спісвання. Вось толькі тэкст на дошцы напісаны дробна, так што з месца яго не прачытаць. Школьнік мае падысці да дошкі (сшытак і асадка пры гэтым застаюцца на парце), запомніць частку сказу, вярнуцца і запісаць яе ў сшытак. Зноў падысці да дошкі, знайсці фрагмент тэксту, дзе спыніўся мінулым разам, і запомніць наступную частку. Так трэнуецца памяць і запамінаецца артаграфія.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках