«Нік і Майк»: Кітай выставіў Лукашэнку жорсткія патрабаванні што да калію
9- 5.12.2023, 13:18
- 37,068
Здароўе «сініх пальцаў» пахіснулася.
«Сінія пальцы» (Лукашэнка – рэдакцыя) вярнуўся ў Эміраты, каб працягнуць адпачынак, чым пацвердзіў раптоўнасць візіту ў Пекін. Нягледзячы на прыгожыя рэпартажы, вялікага прагрэсу дасягнуць не выпала, піша тэлеграм-канал "Нік і Майк".
Нармалізацыя стасункаў з суседзямі пад вялікім пытаннем, хаця міграцыйны ціск знізіўся. Аднак істотную ролю ў гэтым адыграў кліматычны чыннік — у рэгіён прыйшла зіма.
Прасоўванне вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва стрымліваецца небяспекай перадачы тэхналогій краіне, якая вядзе агрэсіўную вайну.
Цікава з каліем. Калісьці Кітай хацеў купіць дзель у «Беларуськаліі», а стары “схематознік” Сямашка актыўна лабіяваў гэты варыянт. Цяпер Кітай у пазіцыі, калі можа дыктаваць цану калійных угнаенняў ад "Беларуськалія" і забраць "Слаўкалій" за пазыкі.
Тэрмінова трэба ў Крэмль. І не на традыцыйную сустрэчу ў фармаце таго, што засталося ад СНД. Патрэбны візіт. 2024 ужо праз некалькі месяцаў, трэба ўзгадніць дарожную карту атрымання грошай наўзамен на танцы з палітычным транзітам.
Адзначым, што такі марафон з пералётамі і зменай клімату не на карысць здароўю. Асабліва, калі ўспомніць, што працоўная тэмпература зомбі з «сінімі пальцамі» не перавышае 18 градусаў. Усё, што вышэй, выклікае сур'ёзны дыскамфорт. Ні на саміце аб змене клімату, ні ў рэзідэнцыі Сі тэмпературных рэвэрансаў не было.