27 лiпеня 2024, Субота, 2:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Цар несапраўдны»: хаваць адсутнасць Пуціна становіцца ўсё цяжэй

7
«Цар несапраўдны»: хаваць адсутнасць Пуціна становіцца ўсё цяжэй
Фота: Getty Images

Апошні дублёр моцна адрозніваўся ад кіраўніка РФ.

Расейскі тэлеграм-канал «Генерал СВР», які напісаў пра нібыта смерць кіраўніка РФ, паведаміў, што хаваць адсутнасць Пуціна дублёрамі становіцца ўсё цяжэй:

- Яскравы пачатак тыдня для дублёра прэзідэнта Расеі абумоўлены прынятымі пастановамі аб ягоным удзеле ў прэзідэнцкіх выбарах вясной наступнага года. Найбліжэйшым часам асноўная частка акцый і сустрэч пакрысе пяройдзе ў рэжым відэасувязі, а пакуль асабовы ўдзел на запланаваных акцыях давядзецца адпрацаваць.

Так, у панядзелак дублёр наведаў выставу-форум "Расея", дзе ён агледзеў некалькі экспазіцый і пагутарыў з чужымі дзецьмі.

На фоне навязанага уладай парадку барацьбы з абортамі, накідваннем «традыцыйных вартасцяў» і абвяшчэння года сям'і, пастанавілі арганізаваць выяву, дзе «Пуцін» гутарыць з чужымі дзецьмі.

Тых дзяцей, якія жывуць з Алінай Кабаевай, у суседстве з маразільнай камерай, у якой знаходзіцца труп прэзідэнта, наважылі не прыцягваць. Дублёр як Дзед Мароз адпрацаваў ранішнік і спехам уцёк, бо надта разняволена паводзіліся падлеткі, маглі раптам задаць непадрыхтаваныя пытанні, а гэта не вялікая прэсавая канферэнцыя, тут можна было і спракудзіцца, нагаварыўшы лішняга.

Далей, дублёр прыняў даверчыя лісты ў новых амбасадараў замежных дзяржаў. Праўда, адрозна ад чужых дзяцей, чужыя паслы не мелі задавальнення бачыць дублёра прэзідэнта Расеі з блізкай адлегласці.

Прычын таму некалькі: і санітарныя абмежаванні, на якія спаслаўся "прэзідэнт", тут абсалютна недарэчы. Асноўная прычына дваццацімэтровай дыстанцыі дублёра ад амбасадараў — гэта дрэнны стан асобы «кіраўніка дзяржавы».

Усе працэдуры, якія дублёр праходзіў напярэдадні, са спробай вярнуць рухомыя скулы ў стацыянарны стан, не проста не далі належны вынік, але й толькі пагоршылі становішча.

Цяпер на скулах у «Пуціна» выявіліся некалькі невялікіх ушчыльненняў, дзеля чаго твар набыў грудкаваты выгляд, і схаваць грымам гэтую праблему ледзь удаецца. На ўчорашні дзень дублёр адрозніваўся ад рэальнага Пуціна больш чым калі-небудзь.

Вядома, дэманстраваць такога «прыгажуна» амбасадарам не наважыліся. На думку лекараў, якія праводзілі працэдуры з фізіяноміяй дублёра, «гузы» хутка знікнуць, і твар будзе «нармальным».

Як цяперашняя расейская ўлада збіраецца трымаць дублёра ў выглядзе прэзідэнта яшчэ мінімум дзевяць месяцаў, калі ўжо праблем не абабрацца, сказаць вельмі цяжка.

Цар — несапраўдны! І хаваць гэта з кожным днём усё цяжэй.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках