Вілейка два месяцы жыве без маршрутак у Менск
3- 5.12.2023, 15:29
- 4,702
У возніка забралі машыны.
З Вілейкі з 5 кастрычніка перасталі ездзіць мікробусы ў Менск, бо ў возніка забралі машыны. З таго часу дапяць у сталіцу для жыхароў стала сапраўднай праблемай. Аднак вознік паведаміў выданню kraj.by, што з 11 снежня рэгулярныя рэйсы маршрутак Вілейка-Менск аднаўляюцца.
5 кастрычніка перасталі ездзіць маршруткі Вілейка-Менск. Як патлумачыў вознік, "Мінсктранс" не даваў яму дазволу працаваць у рэгулярным злучэнні. Да таго ж у кампаніі забралі чатыры машыны, і вазіць людзей не было на чым.
Пасля гэтага дабірацца раніцай на працу ў Менск для вілейцаў стала сапраўдным выпрабаваннем: мясцовы аўтапарк арганізаваў штодзённы ранішні аўтобус, аднак ён толькі часткова развязаў праблему, а электрацягнікі ездзяць рэдка, і ўзімку там холадна.
Праз два месяцы сітуацыя змянілася: вознік паведаміў аб аднаўленні рэгулярных рэйсаў маршрутак Вілейка-Менск.
- Маршруты аднаўляюцца з 11 снежня. Яны будуць рухацца рэгулярна, — расказалі там.
Цана праезду да Менска не змянілася і па-ранейшаму складае 9 рублёў.