Эліты Расеі дамовіліся аб транзіце ўлады
16- Аляксандр Кірш
- 5.12.2023, 15:32
- 20,002

Гэтая версія шмат што тлумачыць.
У прыстойным грамадстве сур'ёзна ўспрымаць гісторыю пра Пуціна ў лядоўні ўважаюць за непрымальнае.
Калі я чую пра Пуціна ў лядоўні, успамінаю стары анекдот. Муж з зайздрасці ледзь не забіў сваю жонку, шпурнуўшы ў яе лядоўню (напэўна, быў вельмі дужы), а калі гэтую справу слухалі ў судзе, выклікалі сведку, і той пачаў аповед: «Такім чынам, сяджу я ў лядоўні…»
Калі ж сур'ёзна, прафесар Салавей ужо апублікаваў нібыта ўзгоднены план дзеянняў на паўтара года аб транзіце ўлады, пакуль Пуцін у лядоўні.
Згодна з гэтым планам, група Патрушава, якая ўжо цяпер кіруе і дублёрам пуціна, і Расеяй, будзе легалізавацца наступным чынам.
У сакавіку наступнага года дублёр пасля перамогі на выбарах прызначае новы ўрад на чале з Дзмітрыем Патрушавым (гэта значыць, сынам Мікалая Патрушава), які пакуль што міністр сельскай гаспадаркі, а недзе ўвосень дублёр кажа, што стаміўся (як калісьці Ельцын), і ўвесну 2025-га года Дзмітрый мае перамагчы на пазачарговых прэзідэнцкіх выбарах, якія сам жа (пры ўдзеле Шайгу, які застаецца міністрам абароны) і будзе кантраляваць.
Асабіста я, дарэчы, у гэта не вельмі веру — і зусім не таму, што не веру Салаўю. Што да Салаўя — тут наогул маю стаўленне "50 на 50" (альбо хлусіць або не), аднак жа складана паверыць, што ў Расеі хтосьці здольны дамаўляцца на паўтара года наперад.
Зрэшты, толькі версія Салаўя рэальна тлумачыць, чаму Захад не ліквідуе Пуціна: пры такіх абставінах — сапраўды, не вельмі трэба, бо Патрушавы ўжо ўсё адно ўсім кіруюць і толькі чакаюць юрыдычнай рэгістрацыі сваёй фактычнай улады, а эліты Расеі на ўсё гэта пагадзіліся.
Аляксандр Кірш, obozrevatel.com