27 лiпеня 2024, Субота, 2:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У эфіры «Белсату» заявілі, што кабінет Ціханоўскай «адмазаў» «кішэню» Лукашэнкі ад санкцый

29
У эфіры «Белсату» заявілі, што кабінет Ціханоўскай «адмазаў» «кішэню» Лукашэнкі ад санкцый
АЛЯКСАНДР МАШЭНСКІ

Кабінет напісаў ліст у Брусэль.

У эфіры тэлеканала «Белсат» былая адміністратарка Telegram-канала «Чорная кніга Беларусі» Яніна Сазановіч заявіла, што кабінет Святланы Ціханоўскай накіроўваў у Брусэль ліст з заклікам да ЕЗ не ўводзіць санкцыі супраць «кішэні» Лукашэнкі, уладальніка «Санта Брэмар» Аляксандра Машэнскага:

– У Брусэль ад імя кабінета прыходзіў ліст, дзе паводле пунктаў было распісана, чаму Машэнскага не трэба дадаваць у санкцыйны спіс.

Магу зачытаць, якія там былі пункты.

Нібыта ён фінансава дапамагае Украіне, «ягоная дзейнасць заснаваная на вытворчасці прадуктаў харчавання» і гэтак далей. Як такое можна дапусціць, каб ад імя «пераходнага кабінета» ў Брусэль пісалі такія лісты і гаварылі, што Машэнскага нельга дадаваць у санкцыйны спіс.

Машэнскі ўваходзіць у дзясятку галоўных бізнэсмэнаў Беларусі. Акрамя «Санта Брэмар» ён таксама кантралюе вытворцу малочнай прадукцыі «Савушкін прадукт».

У 2010 годзе Машэнскі быў даверанай асобай Лукашэнкі на «выбарах», а праз два з паловай гады дыктатар узнагародзіў яго ордэнам.

Машэнскі знаходзіцца ў цэнтральнай радзе лукашысцкага спартовага клуба, якую ўзначальвае Дзмітрый Лукашэнка.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках