Гэта зможа пераламаць сітуацыю ў Аўдзееўцы: Ваенны эксперт назваў два варыянты
- 5.12.2023, 18:20
- 9,794

Усё залежыць ад пастановаў Генштаба УСУ.
Каб змяніць абстаноўку ў раёне Аўдзееўкі, неабходна перадыслакаваць туды значныя рэзервы. Такое меркаванне "Эспрэса" выказаў украінскі ваенны эксперт і былы намеснік камандзіра ўзвода 24 батальёна тэрытарыяльнай абароны "Айдар" Яўген Дзікі.
– Каманды адыходзіць з Аўдзееўкі ўкраінскія вайскоўцы яшчэ не атрымлівалі. Цяпер меркаваць, ці адбудзецца гэта, не трэба. Бо ёсць рэчы, пра якія мы не павінны ведаць. Напрыклад, якія рэзервы мае ўкраінскі Генштаб, – растлумачыў Дзікі.
Паводле ягоных словаў, для таго, каб змяніць сітуацыю на Аўдзееўскім кірунку на карысць Сілаў абароны Украіны, трэба перакінуць на гэты кірунак значныя рэзервы. Ён дадаў, што ў Генштаба ёсць 2 розныя пастановы.
– Або адыходзіць і пераходзіць на другую лінію абароны. Або падкінуць на гэты кірунак падмацаванне. Мне відавочна, што наш гарнізон у Аўдзееўцы яшчэ нейкі час будзе паспяхова абараняцца. Зрэшты, гэта не вечна. То-бок, калі мы хочам кардынальна пераламаць сітуацыю на Аўдзееўскім кірунку, то туды трэба кінуць значныя рэзервы. Вось ужо ці ёсць гэтыя рэзервы ў нас, нікому ведаць не трэба. Гэтая інфармацыя толькі для Генштаба УСУ, – сказаў ён.