27 лiпеня 2024, Субота, 4:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Банкам Кіпра загадалі спыніць усе аперацыі з расейскім рублём

4
Банкам Кіпра загадалі спыніць усе аперацыі з расейскім рублём

ЗША выправяць на Кіпр каманду ФБР.

Улады Рэспублікі Кіпр загадалі банкам вострава спыніць усе аперацыі з расейскім рублём, піша The Moscow Times са спасылкай на мясцовае выданне Politis.

Акрамя таго, ЗША выправяць на Кіпр каманду з 24 супрацоўнікаў праваахоўных органаў, у тым ліку ФБР, каб дапамагчы кіпрскім уладам у разглядзе 29 справаў, звязаных з магчымым парушэннем санкцый супраць Расеі.

У юрыдычных і бухгалтарскіх фірмах пачаліся праверкі фактаў злоўжывання працэдурай хуткай рэгістрацыі бізнэсу, якая дазваляе расейцам атрымаць від на жыхарства на Кіпры і скарыстацца падатковымі льготамі.

У сярэдзіне лістапада Міжнародны кансорцыум журналістаў-расследавальнікаў (ICIJ) высветліў, што кіпрскія фірмы прадаўжалі працаваць з 25 расейцамі, якія патрапілі пад заходнія і ўкраінскія санкцыі пасля анэксіі Крыма ў 2014 годзе. Яшчэ 71 чалавек унеслі ў санкцыйныя спісы пасля расейскага ўварвання ва Украіну, але кіпрскія фірмы не толькі не перасталі прапаноўваць ім паслугі, але і пачалі дапамагаць хаваць актывы ад блакавання ўладамі заходніх краінаў.

Так, 28 лютага 2022 года, за некалькі хвілінаў да публікацыі санкцыйнага спісу ЕЗ, супрацоўнікі кіпрскай фірмы Cypcodirect ухвалілі перавод акцый з дзвюх мясцовых кампаній, якія належалі заснавальніку «Поўначсталі» Аляксею Мардашову, які трапіў у спіс, у фірму Ondero Ltd. на Брытанскіх Віргінскіх астравах (BVI). Гэтая аперацыя, як высветліў ICIJ, была часткай спробы выратаваць ад санкцый дзель Мардашова коштам $1,4 млрд у нямецкай турыстычнай кампаніі TUI Group.

У траўні 2023 года Кіпр ануляваў грамадзянства некалькіх дзесяткаў расейцаў, якія знаходзяцца пад санкцыям ЕЗ, і чальцоў іхніх сем'яў. У іх былі «залатыя пашпарты» – гэта значыць грамадзянства, атрыманае ў абмен на інвестыцыі. Для атрымання грамадзянства Кіпра трэба было інвеставаць не менш як $2,5 млн.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках