27 лiпеня 2024, Субота, 2:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пазадарожны спарткар Porsche 911 падняўся на рэкордную вышыню

6
Пазадарожны спарткар Porsche 911 падняўся на рэкордную вышыню

Бак аўто быў запоўнены сінтэтычным палівам на аснове вады і вуглякіслага газу.

Спарткар Porsche 911 з пазадарожным цюнінгам паставіў незвычайны сусветны рэкорд. Аўтамабіль змог падняцца на вышыню 6734 метры над узроўнем мора. Пра гэта паведамілі на сайце брэнду.

Для рэкорднай экспедыцыі на вяршыню заходняга грэбня вулкана Охас-дэль-Салада ў Чылі Porsche 911 Carrera 4S атрымаў некалькі мадыфікацый. Дарожны прасвет спарткара павялічылі да 350 міліметраў. Апроч гэтага аўто атрымала абарону дна.

Мадыфікаваны спарткар пілатаваў трохразовы чэмпіён «24 гадзінаў Ле-Мана» Рамэн Дзюма. Ён заявіў, што аўтамабіль мае вывастраную кіравальнасць.

Цікава тое, што Porsche 911 Carrera 4S не спальваў выкапнёвае паліва. Бак аўто быў запоўнены сінтэтычным палівам на аснове вады і вуглякіслага газу.

Спарткар абсталяваны 3,0-літровым турбаваным апазітным рухавіком магутнасцю 450 к.с. і 530 Нм крутоўнага моманту. Ён працуе ў пары з 8-ступеністай аўтаматычнай скрынкай перадачаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках