Хакеіст Андрэй Касціцын заявіў, што менскае «Дынама» часта церпіць паразу… праз надвор'е
5- 5.12.2023, 19:05
- 5,112
Растае лёд?
Намеснік кіраўніка спартовага аддзела менскага «Дынама» Андрэй Касціцын пракаментаваўл няўдалы выступ каманды. Нагадаем, 5 снежня беларускі клуб перамог у «Сібіры», але гэта была толькі трэцяя перамога за 11 апошніх матчаў.
«Былі і добрыя, і дрэнныя матчы, хацелася б больш перамог. Відаць, што хлопцы імкнуцца, б'юцца, але не атрымліваецца таго выніку, які хацелася б бачыць. Трэба наладзіць гульнявыя моманты, выключыць памылкі, каб перамагаць больш. Топавыя каманды мы перамагаем, а з тымі, з якімі трэба браць балы, робім памылкі. Ва ўсіх камандаў ёсць спады ходам сезону, трэба выходзіць з іх, паказваць гульню, якая прыносіць вынік», – заявіў знакаміты ў нядаўнім мінулым беларускі нападнік Андрэй Касціцын, які з 7 чэрвеня сёлета займае адміністрацыйную пасаду ў «Дынама».
Супрацоўніца дзяржСМІ надумала ўдакладніць, «чаму ў канцы восені ў каманды заўсёды спад». Адказ хакейнага функцыянера-пачаткоўцы, які правёў у рэгулярных чэмпіянатах НХЛ 398 матчаў, выйшаў арыгінальным:
– Недзе назапашваецца стомленасць і выяўляецца ў гэты момант, плюс умовы надвор'я. Бывае, гульні ідуць праз дзень, але спісваць усё на гэтыя чыннікі не варта.