Расейскі рубель падае ўслед за нафтай
3- 5.12.2023, 19:08
- 10,954
Еўра зноў даражэйшае за 100 рублёў.
Сёння ў другой палове дня ўзмацніўся ціск на расейскую нацвалюту. На біржавым гандлі курс еўра перавысіў адзнаку 100 рублёў, даляр замацаваўся вышэй за ўзровень 92 рублі.
Сёння максімальны курс «еўрапейца» дасягаў 100,02 рубля, «амерыканец» гандляваўся паблізу адзнакі 92,25.
Кошты нафты эталонных марак прадаўжаюць падаць у аўторак напярэдадні публікацыі звестак пра запасы ў ЗША.
Лютаўскія ф'ючэрсы на гатунак Brent на лонданскай біржы ICE Futures да вечару патаннелі да $78,6 за бараль.