27 лiпеня 2024, Субота, 2:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Часопіс Time назваў спартоўца года

7
Часопіс Time назваў спартоўца года

Ім стаў васьміразовы ўладальнік «Залатога мяча».

Аргентынскі форвард «Інтэр Маямі» Ліянэль Месі прызнаны спартоўцам года паводле версіі амерыканскага часопіса Time.

Тлумачачы выбар Месі, выданне адзначае, што пасля перамогі на сусветным першынстве ён пастанавіў не з'язджаць гуляць у Саудаўскую Аравію на прыклад шматлікіх іншых вядомых футбалістаў, а прыняў прапанову Дэвіда Бэкхэма і пераехаў гуляць у MLS за «Інтэр Маямі».

Time паказвае, што аргентынец здолеў стварыць ажыятаж вакол футболу ў ЗША, дзе футбол – не самы папулярны від спорту. Ён звярнуў увагу такіх зорак, як Кім Кардаш'ян і Леброн Джэймс, а таксама павялічыў наведвальнасць дамашніх матчаў, адзначаюць Time.

Месі – адзін з выбітных футбалістаў у гісторыі. Ён з'яўляецца васьміразовым уладальнікам «Залатога мяча» – прыза, які ўручаецца найлепшаму футбалісту года. Гэта рэкордны паказнік. У складзе нацыянальнай каманды Аргенціны Месі перамог на чэмпіянаце свету (2022), Кубак Амерыкі (2021) і Алімпіяду (2008).

У складзе каманды Аргенціны ў 2022 годзе Месіі ўпершыню перамог на чэмпіянаце свету.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках