Менскі дынамавец закінуў самую хуткую шайбу ў гісторыі КХЛ
3- 5.12.2023, 20:54
- 6,260

На чацвёртай секундзе.
У аўторак у чарговым матчы чэмпіянату КХЛ менскае «Дынама» ў Новасібірску перамагло «Сібір» – 3:2 (0:0, 0:2, 3:0). Шайбы ў дынамаўцаў на рахунку Рамана Гарбунова, Віталя Пінчука і Аляксандра Волкава, паведамляе «Еўрарадыё».
Шайба Гарбунова на чацвёртай секундзе трэцяга перыяду стала самай хуткай у гісторыі КХЛ з пачатку любога з перыядаў (да гэтага часу самай хуткай называлася шайба, закінутая на 5-й секундзе).
Наступны матч «Дынама» правядзе 19 снежня, калі будзе прымаць «Віцязь». Беларускі клуб займае 8-е месца ў Заходняй канфэрэнцыі.
