У кватэры ў доме ў аграгарадку Захарнічы выбухнуў газавы балон
2- 5.12.2023, 21:18
- 3,360

Два чалавекі пацярпелі, 11 эвакуявалі.
Увечары 5 снежня ратавальнікі выехалі на паведамленне аб выбуху ў аграгарадку Захарнічы Полацкага раёна, паведамляе прэс-служба МНС.
Паводле папярэдняй інфармацыі, на другім паверсе двухпавярховага шматкватэрнага жылога дома выбухнуў газавы балон.
Ратавальнікі дасталі з-пад завалаў 47-гадовага мужчыну. 83-гадовую жанчыну яшчэ да іх прыезду выратавалі відавочцы.
Пацярпелыя шпіталізаваныя. 11 жыхароў дома эвакуяваныя.