2 снежня 2024, панядзелак, 14:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін расказаў, як мама паставіла яго ў кут

24
Пуцін расказаў, як мама паставіла яго ў кут

Прэзідэнт РФ назваў гэтую «падзею» самым добрым успамінам, звязаным з сям'ёй.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін расказаў гісторыю з дзяцінства, як маці паставіла яго ў кут. Кіраўнік дзяржавы падзяліўся ўспамінам падчас пасяджэння назіральнай рады «Руху першых» у Пяцігорску.

«Мама паставіла ў кут: хадзіла-хадзіла, пыталася: “Будзеш прабачэння прасіць? Не будзеш?” Потым узяла на рукі, пачала цалаваць у розныя месцы», – сказаў Пуцін. «Але як яна гэта рабіла, гэта асобная размова», – так прэзідэнт адказаў на пытанне пра самы добры ўспамін, звязаны з сям'ёй.

Паводле ягоных словаў, у гэтым і выяўляецца матчына любоў, якая застаецца ў душы чалавека і суправаджае яго цягам усяго жыцця. Выхаванне пачынаецца нават не з дзіцячага сада, а пры нараджэнні дзіцяці, калі яно адчувае «як да яго ставяцца блізкія», вынікаваў Пуцін.

Прэзідэнт некалькі разоў расказваў, што марыў стаць мараком, лётчыкам і выведнікам. Улетку 2021 году ён расказаў, што ў дзяцінстве ўмеў граць на баяне, а яшчэ раней паведаміў, што не ўмеў чытаць і пісаць да школы.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках