27 лiпеня 2024, Субота, 2:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мой столькі не зарабляе, каб я яго так карміла»

48
«Мой столькі не зарабляе, каб я яго так карміла»

Беларуска паказала, якія абеды збірае мужу на працу, і выклікала ажыятаж у сетцы.

Жыхарка Смаргоні Аксана расказвае ў TikTok, якія абеды збірае свайму мужу на працу. Некаторыя відэа набіраюць сотні тысяч праглядаў, а адно вырвалася ў «мільённікі».

@oksana120971 #готовлюмужу #врекиплиз #хочуврекомендации❤️❤️ ♬ оригинальный звук - Оксана

Самы папулярны ролік у рубрыцы «Што мой муж будзе есці заўтра на працы» жанчына апублікавала ў канцы лістапада. На абед свайму мужу яна сабрала рысавую кашу з маслам і чатыры «свіныя катлеткі», «нашу ўлюбёную кіслую капусту», тры «канапкі з каўбасой і сырам», кантэйнер з нарэзаным рулетам з грудзінкі з «морквай і мясам унутры», а «на салодкае» - вафлі і яблык.

— Найлепшая жонка на свеце, — падражніла каментатараў Аксана.

Праз два дні «найлепшая жонка на свеце» прыгатавала мужу яшчэ адзін «абед чэмпіёна»: кантэйнер бульбянога пюрэ з маслам і малаком, такую ж па памерах ёмістасць з тушанай свінінай з гароднінай у смятанным соусе, вядома ж, «улюбёная кіслая капуста», не меней улюбёныя «канапкі» з маслам, сырам і каўбасой, адзін яблык, ну, а на салодкае — пакаванне вафель і пакет цукерак на «пажаваць».

@oksana120971 #готовлюмужу #врекиплиз #хочуврекомендации❤️❤️ ♬ оригинальный звук - Оксана

@oksana120971 #готовлюмужу #врекиии #хочуврекомендации❤️❤️ #лучшаяженанасвете ♬ оригинальный звук - Оксана

Снежаньскія абеды мужа Аксаны не адстаюць ад лістападаўскіх. На днях беларуска сабрала яму бульбу з каўбаскамі, запечанымі ў духоўцы, «пару канапак са шпротамі», хурму, а на салодкае — пакаванне печыва. На гэты раз абышлося без «улюбёнай кіслай капусты».

Ролікі Аксаны збіраюць тысячы каментароў. Часцей за ўсё карыстачы цікавяцца, колькі ж працуе яе муж.

«Ён на тры дні на працу ідзе?» - цікавіцца адна з падпісчыц.

«На месяц», - адказвае ёй іншая.

«Мой столькі не зарабляе, каб я яго так на працу кожны дзень збірала», – адзначыла яшчэ адна карыстальніца TikTok.

На гэты дакор Аксана адрэагавала востра: «Шкада вашага мужа».

«Навошта шкадаваць? Проста нехта есць порцыямі, а нехта вёдрамі», — парыравала іншая падпісчыца.

На пытанне аб графіку свайго мужа беларуска дае розныя адказы. Паводле адной яе версіі, працуе муж толькі дзве гадзіны, паводле іншай - 12.

«Гэта значыць, дарослы мужчына дзве гадзіны не можа без ежы? Я проста не ведаю, што з вашых вуснаў жарт і смех, а што не», - адзначыла падпісчыца.

«А то галодны прыйдзе з працы», - пажартавала карыстальніца пад нікам «Юлія».

Іншыя гледачы дзівяцца, ці дастаткова мужу беларускі працоўнага часу, каб спраувіцца з абедам жонкі: «Ён туды жэрці ходзіць?»

«Так», - адказала Аксана.

А вось карыстач «Павел Стаднік» падкрэсліў, што такога абеду яму б выстарчыла на ўсю брыгаду.

«Якую лухту несяце», — не пагадзілася з ім Аксана.

Ёсць, вядома, і станоўчыя каментары:

«Дзяўчына адназначна разумніца. Тут і пытанняў няма».

«Добрая і клапатлівая жонка. Не разумею агрэсіі ў каментарах, вы малайчына!»

А вось відэа Аксаны з мужам:

@oksana120971 #готовлюмужу #врекиии #хочуврекомендации❤️❤️ #смешноевидеоприкол ♬ оригинальный звук - Жанна Тулегенова

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках