12-гадовая беларуская школьніца патрапіла ў рэанімацыю з атручваннем алкаголем
14- 6.12.2023, 14:56
- 10,352
Напярэдадні вечарам у доме было застолле.
Раніцай 6 снежня 12-гадовую дзяўчынку з Хоцімска даставілі ў шпіталь з прыкметамі атручэння алкаголем. Дзяўчынка была без прытомнасці. Цяпер яна знаходзіцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане, паведамляе следчы камітэт.
Устаноўлена, што напярэдадні вечарам яе маці з сужыцелем і знаёмым распівала алкаголь. Часам дарослыя выходзілі на балкон паліць. Пяцёра дзяцей заставаліся ў гэты час у кватэры. На наступны дзень раніцай сужыцель маці заўважыў, што старэйшая дзяўчынка знаходзіцца без прытомнасці, і выклікаў «хуткую».
Следчыя праводзяць праверку.