11 лiстапада 2024, панядзелак, 18:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус змог аспрэчыць штраф праз «ліст шчасця»

12
Беларус змог аспрэчыць штраф праз «ліст шчасця»

Як у яго гэта атрымалася?

Гарадзенцу Сяргею даслалі «ліст шчасця» за перавышэнне на 25 км/г. Вось толькі мужчына сцвярджае, што падчас фіксацыі парушэння разам з аўтамабілем ён знаходзіўся ў іншым месцы. Такое бывае?

Чытачу «АўтаГродна» прыйшоў штраф за парушэнне хуткаснага рэжыму на трасе Баранавічы – Навагрудак – Іўе (Іўеўскі раён). Абмежаванне хуткасці, якое дзейнічае на гэтым адрэзку дарогі, – 60 км/г. Перавышэнне склала 25 км/г.

Калі прыгледзецца да фатаграфіі «ліста шчасця», які публікуе выданне, то можна заўважыць, што ў графе «Транспартны сродак» пазначаны Ford Galaxy з нумарам 1826 МС-4. Але на здымку… Toyota. Рэгістрацыйны знак «Таёты» падобны да таго, што на «Фордзе» Сяргея. Адрозніваецца ўсяго адна лічба – 6 замест 8.

Як сцвярджае Сяргей, 24 лістапада ён напісаў заяву на імя кіраўніка ДАІ Гародні з тлумачэннем прычыны, чаму ён не гатовы аплачваць штраф. Праз тыдзень быў атрыманы адказ. Ён даў выданню фатаграфію дакумента: «Пастанова ў дачыненні да вас была вынесеная памылкова. У базу звестак унесеныя адпаведныя карэктаванні. Такім чынам, вы ўважаецеся за асобу, якая не змушалася да адміністрацыйнай адказнасці паводле такой пастановы».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках