Нацгвардзейцы Украіны двума FPV-дронамі знішчылі найноўшы расейскі ЗРК «Віцязь»
3- 6.12.2023, 17:12
- 6,260
Паспяховую аперацыю правялі на Херсоншчыне.
Байцы Нацыянальнай гвардыі Украіны знішчылі расейскі зенітны ракетны комплекс «Віцязь» на Херсонскім кірунку.
Відэазапіс паспяховай атакі ўкраінскіх ваяроў апублікаваў на сваёй старонцы ў сацсетцы камандзір НДУ Аляксандр Піўненка.
ЗРК «Віцязь» – найноўшы расейскі зенітна-ракетны комплекс малой і сярэдняй далёкасці, прызначаны для дакладнай абароны ад самалётаў, балістычных ракетаў, дронаў і высокадакладных нападаў.
Гэты ЗРК стаў на ўзбраенне УС РФ у 2020-м годзе. Кошт толькі пускавой устаноўкі на экспарт – ад $135 млн. Гэта самае дарагое, што калі-небудзь знішчалі FPV.