27 лiпеня 2024, Субота, 3:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Politico: Экс-кіраўнік МЗС Кітая мог памерці пасля катаванняў

3
Politico: Экс-кіраўнік МЗС Кітая мог памерці пасля катаванняў
ЦЫНЬ ГАН
ФОТА: EPA

Або пакончыў з сабой.

Былы міністр замежных справаў Кітая Цынь Ган, адхілены ад пасады ў ліпені 2023 года, памёр у ваенным шпіталі Пекіна, дзе праходзяць лекаванне кітайскія кіраўнікі, у выніку катаванняў – альбо ён здзейсніў самагубства, піша politico са спасылкай на крыніцы, набліжаныя да высокапастаўленых кітайскіх.

Цінь Ган перастаў з'яўляцца на публіцы з 25 чэрвеня. Тады ён правёў перамовы з кіраўніком МЗС В'етнама Буй Тхань Шонам, міністрам замежных справаў Шры-Ланкі Алі Сабры, а таксама з намеснікам кіраўніка МЗС Расеі Андрэем Рудэнкам.

Праз месяц пасля гэтай сустрэчы Цынь Гана адправілі ў адстаўку, прызначыўшы на ягоную пасаду Ван І, які кіраваў установай з 2013 да 2022 года.

Як сцвярджаюць крыніцы Politico, знікненне і наступнае адхіленне міністра маглі быць звязаныя з візітам Рудэнкі ў Пекін. Паводле іхніх словаў, падчас гэтай паездкі намеснік кіраўніка МЗС РФ нібыта перадаў кіраўніку КНР Сі Цзіньпіну інфармацыю, што Цінь Ган і сваякі некалькіх высокапастаўленых афіцэраў перадавалі «ядзерныя сакрэты» КНР спецслужбам краінаў Захаду.

Улады Кітая паведамленне Politico не каментавалі. Суразмоўца RTVI у дыпламатычных колах адзначыў, што Рудэнка не мог быць датычны да адхілення Цінь Гана. «Абмяркоўваць такога кшталту рэчы проста не ўваходзіць у паўнамоцтвы якога-небудзь намесніка міністра. Падобныя гісторыі – гэта ўзровень прэзідэнта асабіста і не рангам ніжэй», – растлумачыла крыніца.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках