У Бранску васьмікласніца прыйшла ў школу са стрэльбай і ўчыніла страляніну па аднакласніках
47- 7.12.2023, 10:41
- 26,846

Ёсць загінулыя і параненыя, стралок наклала на сябе рукі.
Раніцай 7 снежня васьмікласніца ўчыніла страляніну на ўроку біялогіі ў школе расейскага горада Бранск. У выніку здарэння два чалавекі загінулі, яшчэ чатыры пацярпелі атрымалі раненні. Сама ж школьніца скончыла жыццё самагубствам.
Пра гэта паведамляюць ТАСС і "РИА Новости", а таксама расейскія Telegram-каналы.
Паводле папярэдніх звестак, вучаніца з восьмага класа прыйшла ў гімназію №5 са стрэльбай і зрабіла некалькі стрэлаў. Тэрыторыю навучальнай установы ачапілі. Да месца здарэння прыбылі ўзброеныя сілавікі.
Пазней расейскія СМІ са спасылкай на адміністрацыю горада Бранска заявілі, што ў выніку страляніны чацвёра чалавек атрымалі раненні і яшчэ двое памерлі.
Паводле папярэдніх звестак, адной з ахвяр з'яўляецца сама злачынца. Таксама ўстаноўлена ейная асоба - гэта 14-гадовая вучаніца 8А класа Аліна А. Другой ахвярай стала яе аднакласніца - Марыя М. Акрамя таго, вядома, што раненні атрымалі чацвёра школьнікаў.
Таксама паведамляецца, што дзяўчынка адкрыла агонь падчас урока біялогіі. Яна са стрэльбай прабралася на чацвёрты паверх навучальнай установы, зайшла ў кабінет і пачала страляніну. Аліна А. зрабіла пяць стрэлаў са стрэльбы: яна спазнілася на ўрок біялогіі і, увайшоўшы ў клас, адкрыла агонь. Адбылося ўсё прыкладна а 9:15 раніцы (паводле менскага часу).
Пазней з'явілася выява 14-гадовай Аліны, якая адкрыла страляніну па аднакласніках. "Яна адрознівалася ад іншых дзяцей, не хадзіла на шпацыры, не завісала ў сацсетках, за гэта з яе здзекаваліся", — паведамляюць расейскія СМІ.
Пасля расстрэлу некалькіх чалавека яна ўчыніла суіцыд.
Адзін з чатырох параненых школьнікаў зараз знаходзіцца ў рэанімацыі.
Расейскія СМІ паведамілі, што васьмікласніцу Аліну А., якая ўчыніла страляніну, цкавалі ў школе — яшчэ з пачатковых класаў. Гэта магло стаць адной з прычын трагедыі: бо агонь васьмікласніца адкрыла па хлопчыках.
У момант, калі Аліна дастала зброю і пачала страляць, дзеці імкнуліся схавацца пад партамі. Настаўнікі спрабавалі павучаць дзяўчынку, але нічога не выйшла.
Зброя, з якой 14-гадовая Аліна А. адкрыла агонь па аднакласніках - паляўнічая стрэльба "Бекас-3" 16-га калібру.
Належала стрэльба бацьку дзяўчынкі. У школу яна прынесла яе ў тубусе, пасля чаго ўвайшла на ўрок біялогіі падчас пераклічкі і пачала страляць па аднакласніках.