4 сакавiка 2024, панядзелак, 9:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашысты затрымалі дырэктара аўтацэнтра Mercedes-Benz

23
Лукашысты затрымалі дырэктара аўтацэнтра Mercedes-Benz

Дома ў бізнэсоўцы нібыта знайшлі «пачкі грошай на сотні тысяч даляраў».

Сілавікі прыйшлі па дырэктара аўтацэнтра «Энергія ГмбХ». Яго «пакаяннае» відэа апублікаваў 7 снежня набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал.

Пад запіс сілавікі прымусілі мужчыну сказаць, што ў 2020 годзе ён удзельнічаў у мітынгу, які на той момант не быў забаронены, і ў жніўні таго ж года пералічыў 1 220 рублёў у фонд салідарнасці.

Прапагандысты таксама адзначылі, што дома ў бізнэсоўцы знайшлі "пачкі грошай у сотні тысяч даляраў" і паказалі кадры, як група людзей з бел-чырвона-белымі сцягамі стаіць насупраць будынка аўтацэнтра.

У чым абвінавачваецца мянчук, і ці знаходзіцца ён цяпер пад вартай - не паведамляецца.

ТАА «Аўтамабільны дом «Энергія ГмбХ» з'яўляецца дыстрыбутарам Mercedes-Benz у Беларусі і мае эксклюзіўныя правы на прадстаўленне Mercedes-Benz на беларускім рынку.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках