«Нік і Майк»: Лукашэнка вельмі знерваваўся
21- 7.12.2023, 18:55
- 46,762
![«Нік і Майк»: Лукашэнка вельмі знерваваўся](https://i.c97.org/ai/446344/aux-head-1638532464-20211202_luka_anadolu_360.jpg)
Падвяло не толькі здароўе.
“Сіняпалы” (Лукашэнка — рэд.) вельмі знерваваўся. З “недакуркам” (Пуціным – рэд.) не ўдалося ў ААЭ сустрэцца. У таго не ставала часу і жадання, а ў "сіняпалага" - здароўя, піша тэлеграм-канал "Нік і Майк".
Настрой канчаткова сапсавалі і кадры прыёму недакурка ў Эміратах, які прыляцеў на некалькі гадзін. Усе гэтыя вярблюды, сцягі ў небе, гарматы і іншы антураж "сіняпаламу" не сніўся, хоць ён пазіцыянуе сябе вялікім сябрам эміратцаў. Але тут на ўзроўні пратакола вельмі дакладна пазначылі розніцу: хто ў высокім статусе, а хто - у нізкім.
Захоўваць грошы і весці бізнэс у статусе рэгіянальнага васала - гэта статус шасцёркі, якая па першым выкліку нясецца, то ў Крэмль, то ў Пекін. А ў вольны час танчыць танцы з сумнеўнымі персанажамі з афрыканскіх краін.
Трэба неяк заканчваць адпачынак і вяртацца.
Тым часам яшчэ адзін сябар двух дыктатараў надумаў стварыць асяродак напружанасці. Пасля "рэферэндуму" аб вяртанні "гістарычных тэрыторый", якія такімі не з'яўляюцца з 1899 года, Нікалас Мадура рыхтуецца да сваёй "спецыяльнай ваеннай аперацыі" супраць суседняй Гаяны. Свет усё ж павінен усвядоміць, што дыктатары і надалей будуць генераваць крызісы і гадзіць пад дзвярыма, калі ім не паказваць сілу.
Час ужо навучыцца іх спыняць своечасова, а не даваць гэтай ракавай пухліне разрастацца да памераў, калі яна ўжо становіцца неаперабельнай. Грошы, якія Нікалас Мадура атрымаў у выніку ўгоды аб паслабленні санкцый на нафтавы сектар, ён "нечакана" надумаў выкарыстоўваць на вайну.