4 сакавiка 2024, панядзелак, 8:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: 14-гадовая школьніца з Бранска мэтанакіравана ішла забіваць аднакласніцу

61
СМІ: 14-гадовая школьніца з Бранска мэтанакіравана ішла забіваць аднакласніцу

Сталі вядомы новыя падрабязнасці і храналогія трагедыі.

14-гадовая Аліна, якая адкрыла страляніну на ўроку біялогіі ў гімназіі расейскага Бранска, мэтанакіравана ішла забіваць аднакласніцу - 13-гадовую Марыю Н. Папярэдне, у дзяўчынак быў канфлікт, Аліна меркавала, што Марына арганізоўвае нападкі на яе з боку іншых дзяцей, паведамляе расейскае выданне Mash.

Астатнія пацярпелыя проста трапілі пад гарачую руку. Паводле інфармацыі журналістаў, зараз следчыя-крыміналісты правяраюць сацсеткі і гаджэты Аліны, каб высветліць, ці не ўдзельнічала яна ў «забароненых арганізацыях» і ці не цікавілася падобнымі злачынствамі. Акрамя таго, стала вядома аб затрыманні бацькі стралка.

Храналогія трагедыі

Васьмікласніца ўчыніла страляніну ў бранскай гімназіі №5. Сёння раніцай яна прынесла бацькаўскую стрэльбу, зайшла ў кабінет біялогіі падчас другога ўрока і зрабіла некалькі стрэлаў.

Папярэдняя версія - помста за цкаванне з пачатковых класаў.

У выніку адно дзіця загінула, пяцёра пацярпелі. А стралок наклала на сябе рукі.

Што вядома аб трагедыі на гэты момант:

- Вучаніца 8 «А» класа Аліна А. прыйшла ў школу да другога ўрока. З сабой у яе быў заплечнік і тубус, у якім ляжала паляўнічая стрэльба «Бекас-3», якая належала ейнаму бацьку;

- А 9:15 раніцы, падчас пераклічкі, яна ўвайшла ў клас біялогіі і зрабіла некалькі стрэлаў. Настаўніца спрабавала спыніць дзяўчынку, але не выйшла. Жанчыну таксама параніла;

- Вучні адразу палезлі пад парты ў надзеі хоць неяк выратавацца. Першы стрэл трапіў у Марыю А. Яна загінула на месцы. Таксама сур'ёзна параніла 14-гадовага Цімафея. Яго паспелі давезці да лякарні ў цяжкім стане. Цяпер хлопец на аперацыйным стале. Яшчэ чатырох чалавек зачапіла шротам. Яны атрымалі лёгкія і сярэднія раненні, іх жыццю нічога не пагражае.

Вось поўны спіс пацярпелых:

1) Цімафей Б.

2) Віталь Д.

3) Пётр Я.

4) Эвеліна К.

5) Цімур Д.

- Адразу пасля Аліна застрэлілася ў тым жа класе;

- Як толькі паніка і стрэлы сціхлі, усіх вучняў хутка вывелі на вуліцу і адпусцілі па дамах;

- Са слоў вучняў гімназіі №5, нармальнай аховы там ніколі не было - ні камер, ні турнікетаў. На пасту перад уваходам сядзела бабуля вахцёрка. І на гэтым усё.

- Бацькоў дзяўчынкі следчыя ўжо дапытваюць. У кватэры праходзяць ператрусы. Галоўнае пытанне: як Аліна змагла незаўважна вынесці стрэльбу з дому і адкрыць агонь па аднакласнікам.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках