Беларусы кінуліся скупляць валюту
31- 7.12.2023, 12:30
- 38,316
Бізнэс таксама запасіцца далярамі і еўрамі.
У лістападзе насельніцтва выступіла чыстым пакупніком замежнай валюты. Бізнэс таксама запасіцца валютай. Гэта вынікае са статыстыкі Нацбанка.
У лістападзе беларусы купілі замежнай валюты на 933 млн даляраў. Гэта на 57,6 млн даляраў больш, чым прадалі. Гэтыя нетыповыя паводзіны для насельніцтва сёлета: беларусы больш актыўна куплялі валюту, чым здавалі, толькі ў студзені, кастрычніку і лістападзе, у астатнія месяцы сітуацыя была супрацьлеглай.
Беларускія фірмы ў лістападзе таксама запасаліся валютай — яе купілі ў эквіваленце амаль 2,4 млрд даляраў, а прадалі — крыху больш за 2,1 млрд.
Усяго за студзень-лістапад бізнэс купіў валюты амаль на 23,1 млрд даляраў, а прадало - 22,04 млрд. А насельніцтва купіла амаль на 8,8 млн, а прадало - больш чым 9,2 млн даляраў.