27 лiпеня 2024, Субота, 3:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуса затрымалі ў Расеі паводле справы аб падрыве ў тунэлі БАМа

22
Беларуса затрымалі ў Расеі паводле справы аб падрыве ў тунэлі БАМа

ФСБ раскрыла падрабязнасці.

Супрацоўнікі ФСБ затрымалі беларуса ў падазрэнні ў падрыве чыгуначных вагонаў, паведамляе прэс-служба расейскага ведамства.

29 і 30 лістапада на перагоне Ітыкіт — Акусікан пры руху па Паўночнамуйскім тунэлі БАМа адбылося ўзгаранне вагона ў складзе грузавога цягніка. ФСБ кваліфікавала інцыдэнт як тэракт. Паводле падазрэння ва ўчыненні злачынства расейскае ведамства затрымала грамадзяніна Беларусі, які нібыта дзейнічаў “у інтарэсах украінскіх спецслужбаў”.

Як сцвярджае ФСБ, мужчына "атрымліваў указанні ад іншага грамадзяніна Беларусі, які жыве ў Літве".

Затрыманы ў справе аб падрыве чыгуначных вагонаў расказаў, што ўстанавіў на выбухнуўшых пазней цягніках магнітныя міны. Выбухныя прыстасаванні ён забраў са схованкі, прывёз іх у Бурацію і заклаў на цыстэрнах грузавых цягнікоў.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках