«Кадыраўцы» атакавалі Белгарадскую вобласць
- 7.12.2023, 14:24
- 32,890

Яны знішчылі вышку сувязі.
Кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў заявіў, што батальён «Захад-Ахмат» ударыў па вышцы сувязі ў Белгарадскай вобласці РФ. Паводле ягоных слоў, дзякуючы гэтаму УСУ пазбавіліся сувязі і не змаглі выклікаць падмацаванне.
Ён таксама апублікаваў відэа, але дзе менавіта яно знята - невядома.