Знойдзеная кватэра з самым зімовым відам у Менску
4- 7.12.2023, 16:04
- 7,620

Яе нядаўна выставілі на продаж.
У Курасоўшчыне ёсць некалькі панэльных дзевяціпавярховак, з верхніх паверхаў якіх адкрываецца самы зімовы від у Менску. Проста на гарналыжны спуск у «Сонечнай даліне». Кватэру менавіта з такім відам нядаўна выставілі на продаж, піша realt.by.
На ўзвышшы ля берагу вадасховішча Лошыца ў 1970-я пабудавалі пяць аднолькавых панэльных дзевяціпавярховак. Паколькі гэта была комплексная савецкая забудова, то выглядаюць яны і сёння як адзіны ансамбль.

А нядаўна ў адным з гэтых дамоў на продаж выставілі кватэру, у якой разумееш задумку савецкіх архітэктараў. Бо з яе вокнаў адкрываецца шыкоўны відарыс і зімой, і летам. Улетку – на вадасховішча, узімку – проста на гарналыжны спуск «Сонечнай даліны».

Плошча кватэры – 55,1 квадратнага метра. У яе вось такая планіроўка:

Усярэдзіне – звычайны некрануты савецкі рамонт. Вось так выглядаюць два жылыя пакоі:




Здавалася б, усё проста. Але з лоджыі развінаецца той самы класны відарыс.

У кухні таксама ўсё па-савецку, але і выгляд затое той самы.


А ў цёплы час года наваколлі дома выглядаюць вось так:
За кватэру просяць 67,5 тысячы даляраў (1225 даляраў за метр).