Беларус Ілля Шкурын упершыню прызнаны найлепшым гульцом месяца ў чэмпіянаце Польшчы
1- 7.12.2023, 16:08
- 2,376

У трох лістападаўскіх матчах Шкурын забіў чатыры мячы.
Беларускі нападнік «Сталі» Ілля Шкурын названы найлепшым гульцом месяца ў чэмпіянаце Польшчы. Ён стаў другім гульцом у гісторыі каманды з падобным дасягненнем, піша «Трыбуна».
У трох лістападаўскіх матчах Шкурын забіў чатыры мячы.
Гулец месяца чэмпіянату Польшчы выбіраецца капітанамі 18 камандаў лігі, 1 голас аддаецца заўзятарам у сацыяльных сетках. Большасць прагаласавала за беларуса.