Збіраліся на штурм Аўдзееўкі: У Данецку УСУ ліквідавалі 26 акупантаў
6- 7.12.2023, 16:46
- 6,888
Яшчэ 31 паранены.
Шостага снежня УСУ зладзілі магутны «пляскач» акупантам у Данецку. Снарады патрапілі ў рэзервуары з палівам у адным з раёнаў горада. Узнік моцны пажар, які перакінуўся на базу захопнікаў.
Пра гэта паведамляе УНІАН са спасылкай на інфармаваныя крыніцы. Адзначаецца, што ў выніку пажару загінулі 26 расейскіх акупантаў. Яшчэ 31 паранены.
«Каля нафтабазы нейкі дурань зладзіў часовае размяшчэнне байцоў, якія літаральна пазаўчора прыбылі ў Данецк. Проста побач з нафтабазай. У выніку снарады прыляцелі і па іх, плюс агнём ад паліва, якое загарэлася. Частка хлопцаў проста згарэла», – расказаў адзін з відавочцаў.
Яшчэ адзін акупант расказаў, што гэтых вайскоўцаў нядаўна перакінулі ў Данецк з Растоўскай вобласці. Іх збіраліся адправіць на штурм Аўдзееўкі.