Прэмію для жанчынаў-палітыкаў у Нямеччыне атрымала дэпутатка, якая эмігравала з РБ
5- 7.12.2023, 17:42
- 11,928

Ёй 25 гадоў.
Узнагароду імя Хелены Вэбер за выдатную працу атрымала мюнхенская дэпутатка Паліна Гардзіенка, якая пераехала ў Нямеччыну з Менска, паведамляе «Нямецкая хваля».
Гэтую прэмію атрымліваюць рэгіянальныя жанчыны-палітыкі, якія змагаюцца за раўнапраўе і разнастайнасць у палітыцы, падаючы прыклад маладому пакаленню. Разам з Гардзіенкай узнагароду атрымалі яшчэ 14 жанчынаў.
Паліне Гардзіенцы 25 гадоў. У яе сям'і ўкраінскія карані, сама дзяўчына нарадзілася ў Расеі, але вырасла ў Беларусі. У 15-гадовым узросце Паліна пераехала ў Нямеччыну да цёткі. Там яна хутка інтэгравалася ў грамадства і дасягнула поспехаў у палітыцы. Цяпер яна дэпутатка гарадской рады Мюнхена ад партыі сацыял-дэмакратаў.