28 лютага 2024, Серада, 12:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ на Аўдзееўскім кірунку ўдарылі па групе акупантаў

7
УСУ на Аўдзееўскім кірунку ўдарылі па групе акупантаў

Ліквідаваныя восем расейцаў.

Сілы абароны Украіны знайшлі групу расейцаў на Аўдзееўскім кірунку і з дапамогай мінамёта ўдарылі па ёй. Восем акупантаў атрымалася ліквідаваць.

Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на камандаванне Сілаў спецыяльных аперацый УС Украіны.

«Аператары ССА прадаўжаюць выконваць баявыя задачы на Аўдзееўскім кірунку і перашкаджаць спробам акупацыйных войскаў акружыць горад», – гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што ў начны час ваяры 8-га палка з дапамогай коптара з цеплавізійнай візіяй зафіксавалі спробу ворага завесці падмацаванне на перадавыя пазіцыі.

«Па ворагу быў аператыўна нанесены знішчальны ўдар. У выніку прафесійных дзеянняў аператараў ССА восем акупантаў знішчаныя, яшчэ адзін атрымаў раненні», – дадалі вайскоўцы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках