28 лютага 2024, Серада, 13:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША і Францыя паставілі ўльтыматум «Хезбале»

ЗША і Францыя паставілі ўльтыматум «Хезбале»

Захаванне рэзалюцыі Рады Бяспекі ААН 1701 ці вайна.

Ліванскія СМІ паведамляюць раніцай 7 снежня, што ЗША, Францыя, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты і Саудаўская Аравія чыняць моцны ціск на Бейрут, каб «Хезбала» выконвала рэзалюцыю 1701, прынятую Радай Бяспекі ААН улетку 2006 гады. Паводле яе ўмоваў, баевікам «Хезбалы» забаронена размяшчаць свае сілы на поўдзень ад ракі Літані, паведамляюць a target="_blank" href=https://detaly.co.il/ssha-i-frantsiya-postavili-ultimatum-hizballe-soblyudenie-rezolyutsii-sb-oon-1701-ili-vojna/>«Дэталі».

Аднак практычна адразу шыіцкая групоўка стала яе парушаць, а міратворцы ААН (UNIFIL), якія знаходзяцца на поўдні Лівана, не перашкаджалі гэтаму. У выніку «Хезбала» трывала асталявалася на мяжы, і з 8 кастрычніка кожны дзень ладзіць правакацыі і абстрэлы ізраільскай тэрыторыі.

Як паведамляюць ліванскія СМІ, Францыя рыхтуецца да візіту спецпасланніка ЗША на Блізкім Усходзе Амоса Хохштэйна, які будзе ўдзельнічаць у перамовах. Мяркуецца, што іх вынікам стане сыход «Хезбалы» з паўднёвага Лівана ў абмен на вывад сілаў ЦАХАЛу з тэрыторый, якія аспрэчваюцца Ліванам, – фермы Шэбаа (гара Доў), вёсак Кафр-Шуба і Раджар.

У выпадку адмовы ЗША і Францыя абвясцілі пра гатоўнасць пачаць вайну супраць Лівана, зазначаецца ў публікацыях.

Паводле публікацыі ў выданні «Аль-Ахбар», якое звязанае з «Хезбалой», адзначаецца, што ЗША і Францыя таксама патрабуюць падоўжыць тэрмін кадэнцыі камандзіра ліванскага войска Джозэфа Ауна (ён займае гэтую пасаду ў 2017 годзе). Адзначаецца, што толькі яму з усіх вайсковых вярхоў давяраюць заходнія краіны. У тым выпадку, калі гэтага не адбудзецца, гэта прывядзе да спынення фінансавай дапамогі ліванскаму войску.

Раніцай 7 снежня тэрыторыя Ізраіля зазнала ракетны абстрэл з Лівана. ЦАХАЛ адказаў артылерыйскім агнём.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках