У Полацкім раёне мужчына збіў даішніка
18- 7.12.2023, 20:37
- 10,742
![У Полацкім раёне мужчына збіў даішніка](https://i.c97.org/p/articles/ai-236023-aux-head-20162912_gai_360.jpg)
Даішнік паскардзіўся на фізічны боль і падраную кашулю.
Пракуратура Віцебскай вобласці накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да жыхара Полацка, дзе інкрымінаваны супраціў супрацоўніку органаў унутраных справаў пры выкананні ім абавязкаў аховы грамадскага парадку, спалучаны з выкарыстаннем гвалту, паведамілі ў прэс-службе ўстановы.
Следства вызначыла, што абвінавачаны ноччу 5 жніўня 2023 года ехаў на аўто ў Полацкім раёне і быў спынены супрацоўнікам ДАІ. У мужчыны былі прыкметы алкагольнага ап'янення, таму інспектар запрасіў яго ў службовы аўтамабіль.
«У адказ на законныя патрабаванні мужчына актыўна перашкаджаў гэтаму: прычыніў праваахоўніку збіццё і фізічны боль, разарваў форменную кашулю», – праінфармавалі ў пракуратуры.
Следчыя прад'явілі кіроўцу абвінавачанне паводле ч. 2 арт. 363 КК. Абраны раней у дачыненні да абвінавачанага захад стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах пракурор пакінуў без змены.