Ерэван і Баку дамовіліся пра абмен палоннымі і «ўзаемны давер»
- 7.12.2023, 20:44
- 2,700
Дзве дзяржавы пацвярджаюць свой намер урэгуляваць стасункі і заключыць мірную дамову.
Азербайджан і Арменія апублікавалі супольную заяву пра захады ўрэгулявання канфлікту, у ёй гаворыцца, што бакі ўзаемна вызваляюць частку палонных і зняволеных і маюць намер «зрабіць адчувальныя крокі для ўмацавання ўзаемнага даверу».
Азербайджан у якасці жэсту добрай волі вызваляе 32 армянскіх вайскоўцаў. Арменія, у сваю чаргу, вызваляе двух азербайджанскіх вайскоўцаў.
У заяве Баку і Ерэвана гаворыцца, што Арменія і Азербайджан згодныя з тым, што існуе гістарычная магчымасць дасягнуць доўгачаканага міру ў рэгіёне. Дзве дзяржавы пацвярджаюць свой намер урэгуляваць стасункі і заключыць мірную дамову, заснаваную на павазе прынцыпаў суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці.