27 лiпеня 2024, Субота, 3:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперт агучыў цікавыя падрабязнасці ліквідацыі Ківы, якія не патрапілі ў СМІ

10
Эксперт агучыў цікавыя падрабязнасці ліквідацыі Ківы, якія не патрапілі ў СМІ

Палітолаг зрабіў інтрыгоўную заяву аб «спісе СБУ».

Амаль адразу пасля таго, як стала вядома аб забойстве Іллі Ківы ў Падмаскоўі, сваю версію здарэння агучыў украінскі палітолаг, баец УСУ Кірыл Сазонаў. І ўжо на наступны дзень ён падзяліўся падрабязнасцямі здарэння ў сваім Telegram-канале.

Сваю публікацыю ўкраінскі палітолаг пачаў даволі інтрыгоўна: «Напэўна, усе ўжо адсвяткавалі навіну пра здрадніка Іллю Ківа, але я бачу з каментароў, што не ўсе разумеюць значэнне і не ўсе цікавыя моманты трапляюць у СМІ, менавіта таму я надумаў дадаць некалькі дэталяў. Першая: не трэба думаць, што аперацыя была простай і здраднік без аховы гуляў па цёмных вуліцах. Ківа працаваў на крамлёўскую прапаганду і знаходзіўся пад аховай расейскіх спецслужбаў, хаця гэта яго не выратавала».

Пасля гэтага Кірыл Сазонаў распавёў пра тое, што здарылася, яшчэ больш падрабязна: «Другое: Ківа ж не першы, так? СБУ працуе ў гэтым кірунку сістэмна. У той жа дзень, што і Ківа, у Луганску быў ліквідаваны вайсковы злачынца, так званы дэпутат ЛНР Алег Папоў. А да гэтага колькі ўжо такіх злачынцаў «слухаюць Кабзона»?

«І трэцяе, самае цікавае: ужо ідуць цікавыя размовы аб існаванні ўмоўна доўгага «спісу Малюка», кіраўніка СБУ. У гэты спіс уваходзяць людзі, якія здзейснілі ваенныя злачынствы і заклікалі да генацыду ўкраінцаў. СБУ «дастае» людзей са «спісу Малюка», дзе б яны не былі і як бы не хаваліся. Як мы бачым, «дастаюць» іх умела. У нас ёсць падставы ганарыцца працай нашых спецслужбаў. Хто там наступны са спісу? - рэзюмаваў добраахвотнік УСУ.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках