27 лiпеня 2024, Субота, 3:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадстаўнік Дзярждэпа ЗША: Мы закрыем для Лукашэнкі ўсе «пралазы»

35
Прадстаўнік Дзярждэпа ЗША: Мы закрыем для Лукашэнкі ўсе «пралазы»

Набліжаюцца новыя санкцыі.

Вашынгтон будзе і надалей падтрымліваць дэмакратычныя сілы Беларусі і ўводзіць абмежаванні ў дачыненні да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Пра гэта ў інтэрв'ю «Белсату» заявіў Крыстафер Сміт (Christopher W. Smith), намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША.

Паводле ягоных слоў, ЗША працягваюць падтрымліваць імкненні беларускага народа да дэмакратыі, правоў чалавека, асноўных і фундаментальных свабод, "якія душацца рэжымам Лукашэнкі". Таксама суразмоўца сказаў, што Лукашэнка "гандлюе беларускім суверэнітэтам дзеля захавання ўласнага становішча" і "дасягнення сваіх уласных карыслівых мэт".

“Нашы дзеянні накіраваныя як на падтрымку беларускіх дэмакратычных сіл, так і на ўвядзенне санкцый і іншых мер, накіраваных на тое, каб прымусіць Лукашэнку і ягоны рэжым заплаціць за парушэнні правоў чалавека, нападкі на дэмакратыю і садзейнічанне Пуціну ў яго ўварванні ва Украіну”, – адзначыў Сміт.

Ён адзначыў, што ў Вашынгтоне не атрымлівалі ніякіх сігналаў ад рэжыму Лукашэнкі што да магчымага "дыялогу" і "перамоў". Агулам жа, паводле ягоных слоў, зыходным пунктам для абмеркаванняў будучых стасункаў з'яўляецца вызваленне ўсіх палітвязняў.

“І пакуль мы не ўбачым змены ў паводзінах Лукашэнкі, мы будзем толькі нарошчваць нашыя намаганні ціску на ягоны рэжым”, – заявіў прадстаўнік Дзярждэпартамента.

Сміт паабяцаў “дапаўняць нашы санкцыйныя пакеты, у тым ліку закрыццё шчылін і дзірак у санкцыях”, паколькі “рэжым добра падладжваецца”.

“Мы спрабуем выявіць і знішчыць такія магчымасці. І мы актыўна працуем не толькі ўнутры амерыканскіх ведамстваў, але таксама і з дэмакратычнымі сіламі, каб вызначыць, у якіх сферах мы можам нанесці Лукашэнку найбольшую шкоду за рэпрэсіі і падтрымку расейскай агрэсіі ва Украіне”, - сказаў ён.

Намеснік памочніка дзяржсакратара не стаў анансаваць будучыя абмежаванні, але гарантаваў, што "надыходзяць новыя санкцыі".

"Асабліва ў сувязі з яго атакамі на дэмакратыю, правы чалавека і, вядома, падтрыманнем расейскага ўварвання ва Украіну", - заявіў Сміт.

ЗША "сканцэнтраваныя на санкцыйнай перспектыве" ў пытанні "той ролі, якую адыгрывае рэжым Лукашэнкі ў эксплуатацыі і выкраданні дзяцей з Украіны, іх перамяшчэнні ў Беларусь і далей - у Расею".

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках