27 лiпеня 2024, Субота, 3:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Арабацкай стрэлцы знайшлі таемную авіябазу РФ

На Арабацкай стрэлцы знайшлі таемную авіябазу РФ

Туды перамясцілі ацалелыя гелікаптэры пасля разгрому ў Чаплінцы.

Акупацыйныя войскі РФ размясцілі на поўдні Херсонскай вобласці сваю вялікую вайсковую авіябазу. Яна з'явілася на тэрыторыі марскога курорта «Хваля» ў сяле Стралковым на Арабацкай стрэлцы - недалёка ад адміністрацыйнай мяжы з часова захопленым Крымам.

Пра гэта паведамілі аналітыкі групы Tatarigami_UA на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х (раней Twitter).

У чацвер, 7 снежня, яны апублікавалі адпаведныя спадарожнікавыя здымкі.

Экспэрты адзначылі, што войскі Расеі стварылі ў розных месцах сакрэтныя гелікаптэрныя базы і FARP - пункты ўзбраення і запраўкі для авіятэхнікі. У лістападзе 2022 года, калі ваяры Сіл абароны Украіны прасунуліся на Херсоншчыне і вызвалілі абласны цэнтр, расейцы наважылі перамясціць свае гелікаптэры з аэрадрома Чаплінка ў больш бяспечныя ўнутраныя раёны.

На адным здымку бачна блізу 20 гелікаптэрных пляцовак, некаторыя з якіх занятыя гелікаптэрамі войска Расеі, такімі як Мі-24, Мі-8, Ка-52 і, магчыма, Мі-28. Гэты пляц абгароджаны парканам. Пры гэтым на здымках, зробленых у 2021 годзе, гэтых гелікаптэрных пляцовак не бачна.

«Гэта сведчыць аб хуткіх намаганнях па стварэнні спецыяльнай гелікаптэрнай базы, зручна размешчанай сярод пляжных курортаў і гатэляў, якая патэнцыйна служыла жыллём для іх пілотаў», – гаворыцца ў паведамленні.

Як адзначаецца, на ранніх этапах уварвання ва Украіну расейскія акупанты не выкарыстоўвалі гэтае месца для дыслакацыі сваёй вайсковай тэхнікі.

«Эвакуацыя і перасоўванне авіябазы Чаплінка, як згадвалася раней, ілюструюць неабходнасць Расеі стварыць новыя ўтоеныя пункты праз асцярогі з нагоды таго, што гэтае месца з'яўляецца патэнцыйнай цэлю. Улічваючы тое, што асартымент узбраення ва Украіны расце, гэтая тэндэнцыя захаваецца», - пішуць аналітыкі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках