27 лiпеня 2024, Субота, 3:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь падвысіла экспартныя кошты малака і масла

3
Беларусь падвысіла экспартныя кошты малака і масла

Для Расеі зрабілі выключэнне.

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання чарговым разам падвысіла мінімальныя экспартныя кошты малочных прадуктаў.

Пастанова МСГП №153 ад 5 снежня апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і набывае моц з 7 снежня.

Цяпер малако і вяршкі, згушчаныя, у парашку, гранулах або ў іншых цвёрдых варыянтах, са змяшчэннем тлушчу, большым за 1,5 мас. %, без дадавання цукру ці іншых падсалоджвальнікаў павінны экспартавацца ў Расею, коштам, не меншым за 310 расейскіх рублёў за кілаграм. Мінімальны экспартны кошт павялічаны на 5 расейскіх рублёў.

На 0,5 даляра павялічаны кошт масла пры пастаўках ва ўсе краіны, акрамя Расеі. Для РФ кошт не мяняўся.

Цяпер масла тлустасцю 80% і больш будзе прадавацца ў краіны СНД і Грузію коштам, не меншым як 5,5 даляра за кілаграм, а ў іншыя дзяржавы - не танней за 5,2 даляра за кілаграм.

Кошт масла тлустасцю ад 72% да 80% пры пастаўках у краіны СНД і Грузію павінен быць не меншым за 5 даляраў за кілаграм, а ў астатнія краіны - не меншым за 4,7 даляра за кілаграм.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках