27 лiпеня 2024, Субота, 2:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбухі над Кіевам: Расея ўпершыню за 80 дзён запусціла ракеты з Ту-95 па Украіне

Выбухі над Кіевам: Расея ўпершыню за 80 дзён запусціла ракеты з Ту-95 па Украіне

Абломкамі пашкоджаныя дамы.

Раніцай пятніцы, 8 снежня, у большасці абласцей Украіны абвясцілі паветраную трывогу праз ракетную пагрозу з боку РФ. Вораг упершыню за амаль 80 дзён падняў у неба стратэгічныя бамбавікі Ту-95МС, якія зладзіў пуск крылатых ракет.

Сілы СПА збілі ўсе расейскія ракеты, якія ляцелі на Кіеў на падлёце да сталіцы.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву, якую зрабіў Сяргей Папко, начальнік Кіеўскай гарадской ваеннай адміністрацыі (КГВА).

Як адзначыў Папко, пасля працяглай паўзы ў 79 дзён вораг аднавіў удары крылатымі ракетамі з бартоў стратэгічнай авіяцыі Ту-95МС. Папярэдне амаль 10 бамбавікоў выпусцілі крылатыя ракеты тыпу Х-101/555/55 з раёна горада Энгельса Саратаўскай вобласці.

«Паветраная трывога ў сталіцы працягвалася амаль 2 гадзіны. Але ніводная варожая цэль не дасягнула горада. Сіламі і сродкамі СПА ўсе ракеты, якія ляцелі ў кірнунку Кіева, былі знішчаныя яшчэ на падлёце да сталіцы», - напісаў ён.

З яго слоў, інфармацыя аб ахвярах і разбурэннях адсутнічае.

Сітуацыя ў Кіеўскай вобласці

Як паведаміў начальнік Кіеўскай абласной ваеннай адміністрацыі Руслан Краўчанка, сёння раніцай вораг атакаваў вобласць ракетамі.

«У рэгіёне актыўна працавалі сілы СПА. Пападання ў аб'екты крытычнай ці жылой інфраструктуры не зафіксавана. Паводле аператыўнай інфармацыі, пацярпелых няма», - напісаў ён.

З яго слоў, у выніку падзення абломкаў збітых варожых цэляў на 8.45 ужо ёсць інфармацыя аб пашкоджанні прыватных дамоў у некалькіх грамадах вобласці.

«У дамах выбітыя вокны, частковыя разбурэнні сцен. Аварыйныя службы ўжо працуюць. Больш падрабязная інфармацыя аб пашкоджаннях - пазней», - дадаў ён.

Начны ўдар 8 снежня

Нагадаем, пад раніцу 8 снежня ва Украіне абвешчаная маштабная паветраная трывога. Паветраныя сілы папярэдзілі аб запуску крылатых ракет са стратэгічных бамбавікоў Ту-95МС. У Кіеве і Кіеўскай вобласці былі чуваць выбухі. Паведамлялася аб рабоце сістэм СПА. У апошні раз Расея запускала ракеты з бамбавікоў 21 верасня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках