13 красавiка 2024, Субота, 18:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перадача Шаранговіча дапамагла «Калгары Флэймз» падолець «Караліну Харыкейнз» у матчы НХЛ

2
Перадача Шаранговіча дапамагла «Калгары Флэймз» падолець «Караліну Харыкейнз» у матчы НХЛ

Беларускі форвард скончыў паядынак з каэфіцыентам карыснасці «1+1».

Беларускі нападнік Ягор Шаранговіч адзначыўся дзейснай перадачай у пераможным матчы «Калгары Флэймз», паведамляе sportnaviny.com.

Хакеісты «Калгары Флэймз» спынілі двухматчавую серыю паражэнняў, падолеўшы ў хатнім паядынку «Караліну Харыкейнз».

Сустрэча, якая адбылася на лёдзе арэны «Скаўшабэнк-Сэдлдоўм», скончылася валявой перамогай «Калгары Флэймз» з лікам 3:2 (0:2, 0:0, 3:0).

Лік у матчы адкрыў нападнік «Караліны Харыкейнз» Стэфан Ноўсэн, які патрапіў у браму галкіпера «Калгары Флэймз» Дасціна Вулфа на 3-й хвіліне першага перыяду.

Праз шэсць хвілін Майкл Банцінг падвойвае перавагу «ўраганаў» вызначыўшыся дакладным кідком на 9-й хвіліне.

У другім адрэзку матча каманды не парадавалі заўзятараў закінутымі шайбамі.

У трэцяй дваццаціхвілінцы хакеісты «Калгары Флэймз» змаглі адыграцца і вырваць перамогу ў каманды гасцей.

Спачатку, швэдскі абаронца «агнёў» Расмус Андэрсан «распячатвае» браму расейскага галкіпера «Караліны Харыкейнз» Пятра Качаткова на 46-й хвіліне супрацьстаяння, затым цэнтрфорвард Конар Зары ўраўноўвае лічбы на табло, дамогшыся парытэту ў ліку на 48-й хвіліне.

Пераможны пункт у паядынку паставіў нападнік «Калгары» Блэйк Коўлман, які замкнуў перадачу беларуса Ягора Шаранговіча на 52-й хвіліне.

Беларускі форвард Ягор Шаранговіч адыграў 21 хвіліну і 24 секунды гульнявога часу, адзначыўшыся 1 асістэнцкім балам і скончыўшы паядынак з каэфіцыентам карыснасці «1+1».

Для Шаранговіча - гэта 6 дзейсная перадача да 5 закінутых шайбаў у 25 згуляных матчах гэтага рэгулярнага сезона НХЛ.

Усяго ў кар'еры НХЛ у беларускага нападніка 230 паядынкаў, у якіх Шаранговіч вызначыўся 58 галамі і 59 асістэнцкімі баламі.

Такім чынам, хакеісты «Калгары Флэймз» перапынілі двухматчавую серыю паражэнняў і з 25 набранымі баламі знаходзяцца на дзясятым радку ў турнірнай табліцы Заходняй Канферэнцыі. «Караліна Харыкейнз» саступіла ў трэцім матчы запар і ўсіх у гасцях. «Ураганы» на восьмай пазіцыі ва Усходняй Канферэнцыі з 29 баламі на балансе.

У наступным матчы «Калгары Флэймз» пазмагаецца на хатняй арэне з «Нью-Джэрсі Дэвілз», а «Караліна Харыкейнз» у гасцявой сустрэчы будзе супрацьстаяць «Ванкуверу Кэнаксу».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках