27 лiпеня 2024, Субота, 3:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Адэсе злавілі агента ФСБ Мазепу

6
У Адэсе злавілі агента ФСБ Мазепу

Здраднік нават паспеў напісаць заяву на ўступленне ў "Адзіную Расею".

У Адэсе затрымалі агента ФСБ РФ, які шпіёніў за сістэмамі СПА і супрацькарабельнай абаронай.

Як распавялі ў СБУ, здраднік рыхтаваў дыверсіі на тэрыторыі рэгіёна.

Таксама на грошы расейскіх спецслужбаў ён займаўся самапіярам, бо хацеў стаць народным дэпутатам пасля прыходу акупантаў да ўлады.

Затрыманы размясціў на некалькіх адэскіх маршрутках палітычную рэкламу пад выглядам прапаганды экалагічных каштоўнасцяў.

Куратары з РФ плацілі здрадніку штомесячны заробак 5,5 тысяч даляраў.

Завербавалі мужчыну ў кастрычніку гэтага года і далі яму пазыўны "Мазепа". Інфармацыю ў Маскву ён перадаваў праз мэсанджар і нават напісаў заяву аб уступленні ў партыю "Адзіная Расея".

Цяпер адэсіту, якому выставілі падазрэнне паводле артыкула КК "Дзяржаўная здрада", пагражае пажыццёвы тэрмін.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках