13 красавiка 2024, Субота, 18:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менск пачынае лётаць турэцкая авіякампанія

6
У Менск пачынае лётаць турэцкая авіякампанія

Усе рэйсы з Турцыі будуць выконваюцца з Анталлі.

Як паведамляе турэцкая авіякампанія Southwind Airlines, з 15 снежня яна пачынае рэгулярныя штодзённыя рэйсы па маршруце Стамбул – Менск – Стамбул. Абяцаюць, што рэйс Менск – Стамбул будзе доўжыцца 3 гадзіны 10 хвілінаў.

Квіткі на рэйсы даступныя на сайце авіякампаніі і каштуюць ад 5 тысячаў турэцкіх ліраў (172 даляры), у залежнасці ад тэрмінаў планаванага палёту.

Southwind Airlines – маладая турэцкая чартарная авіякампанія, якая была створаная ў 2022 годзе для палётаў з Турцыі ў Расею. У кампаніі 14 самалётаў Airbus і Boeing, яна выконвае палёты ў Расею, Ізраіль, Нямеччыну і Швэйцарыю.

Усе рэйсы з Турцыі выконваюцца з Анталлі.

Шмат гадоў з Менска ў Турцыю лятала авіякампанія Turkish Airlines. Але ў лютым 2022 года яна часова прыпыніла рэйсы, і з таго часу не аднавіла іх.

«Белавія» лётае ў Стамбул з ліпеня 1996 года.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках